За два дні на помнік Тадэвушу Касцюшку сабралі больш за палову ад патрэбнай сумы

14/10/2017 - 14:53

Усяго за два дні на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Марачоўшчыне сабралі 6380 рублёў — гэта 57% ад патрэбнай сумы. Краудфандынгавую кампанію на сайце talaka.by абвясціў вядомы журналіст і блогер Глеб Лабадзенка. Мэта праекту — сабраць 11 тысяч рублёў на выраб і ўсталяванне помніка Касцюшку на яго малой радзіме.

На сёння ў Беларусі няма ніводнага помніка гэтай славутай гістарычнай асобе. Мяркуецца, што помнік будзе перададзены Музею Касцюшкі ў Марачоўшчыне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі