За 6 месяцаў Следчы камітэт "зарабіў" амаль $38 млн

27/07/2017 - 11:19

Следчы камітэт падвёў вынікі працы за першыя 6 месяцаў 2017 года. Было агучана некалькі фактаў. Напрыклад, у першым паўгоддзі расследаванне больш як паловы крымінальных справаў (а менавіта 51,7%) было скончана цягам аднаго месяца.

Пракуроры вярнулі для дадатковага расследавання 1,2% справаў, а суды знайшлі парушэнні ў працы следчых толькі ў 0,6% справаў. На думку старшыні СК Івана Наскевіча, гэта няшмат.

А вось сума, якую Следчы камітэт "зарабіў" за 6 месяцаў, уражвае. Гэта каля 74 млн рублёў — $37,9 млн. Менавіта столькі людзі, што знаходзяцца пад следствам, вярнулі дзяржаве ў якасці кампенсацыі за зробленую шкоду.

Іван Наскевіч. Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі