З-за знойдзеных чорных скрынак з аграсядзібы эвакуявалі 50 чалавек (фота)

24/05/2019 - 15:41

У Брэсцкім раёне з аграсядзібы каля вёскі Цюхінічы эвакуявалі 50 чалавек. Яе супрацоўнік касіў траву і знайшоў дзве невялікія пластыкавыя скрынкі чорнага колеру. Ён з цікавасці зазірнуў у іх і пабачыў акумулятарныя батарэі, мікрасхемы, драты. Перапалоханы мужчына распавёў пра знаходку дырэктару, а той патэлефанаваў у раённую міліцыю, інфармуе прэс-служба МУС.

На месца прыехалі міліцыянеры. Персанал і гасцей з аграсядзібы эвакуявалі. Сапёры праверылі скрынкі і нічога небяспечнага там не знайшлі. Высветлілася, што насамрэч гэта абсталяванне гульні "Лазэртаг", якая 9 траўня праводзілася на тэрыторыі аграсядзібы. 20-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Брэста забыўся частку сваіх рэчаў, іх яму вярнула міліцыя.

brest.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі