З-за вялізнай колькасці мігрантаў у Літве аб'явілі рэжым экстрэмальнай сітуацыі

02/07/2021 - 17:34

З-за вялізнай колькасці нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літве ўвечары ў пятніцу аб'явілі рэжым экстрэмальнай сітуацыі. Такое рашэнне прыняў літоўскі ўрад. Аператыўнымі дзеяннямі кіруе міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ, паведамляе Delfi.

Мяркуецца, што рэжым экстрэмальнай сітуацыі дапаможа ўладам хутчэй прымаць важныя рашэнні па пытаннях нелегальнай міграцыі.

У 2021-м з Беларусі ў Літву нелегальна перайшлі больш за 800 чалавек (большасць — з Іраку), гэта ў 10 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі