З-за прэзідэнцкага ўказа якасць адукацыі ў беларускамоўных гімназіях павысіцца

30/01/2018 - 15:01

25 студзеня кіраўнік Беларусі падпісаў указ, у адпаведнасці з якім, адмененыя іспыты ў гімназіях пасля 4 класа. Вынікам гэтага рашэння стане значнае зніжэнне якасці і ўзроўню адукацыі, якімі так ганарыліся гімназіі. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказвае рэпетытар Аляксандр Луцэвіч.

“У звычайных школах, асабліва ў такіх цяжкіх класах, як 6, 7 ці 8, калі ты імкнешся вучыцца, то ты ― “белая варона”. У гэтым узросце дзецям вельмі цяжка супрацьстаяць такому атачэнню. А гімназіі ― гэта спроба сабраць людзей, якія імкнуцца да ведаў і не перашкаджаюць адзін аднаму іх атрымліваць. Як вынік адмены іспытаў ― у гімназіі застануцца ўсе, хто туды патрапіў з першага класа, туды немагчыма будзе патрапіць дзецям з іншай прапіскай. Паступова якасць адукацыі будзе зніжацца”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім нагадвае, што ў беларускамоўныя гімназіі наадварот будуць прымаць усіх жадаючых, незалежна ад прапіскі. А вось гэта схіліць бацькоў, якія раней не імкнуліся за адукацыяй для сваіх дзяцей на беларускай мове, патрапіць туды. І выклікае павышэнне якасці адукацыі.

Аляксандр Луцэвіч: “Беларускамоўныя гімназіі ― гэта, звычайна, свядомы выбар бацькоў з даволі высокім узроўнем адукацыі, якія імкнуцца, каб іх дзіця атрымала такі ж узровень адукацыі. Захаваецца магчымасць звозіць туды дзяцей з усяго Мінска, і там гэты высокі статус і якасць адукацыі захаваецца. Праўда, гэта можа прывесці да таго, што за якасцю ў беларускамоўныя гімназіі будуць імкнуцца трапіць тыя, для каго мова раней не была прыярытэтам. З’явіцца конкурс на месца. І не вядома, як гэтае пытанне будзе вырашацца, калі няма іспытаў”.

Цалкам размову з Аленай Анісім і Аляксандрам Луцэвічам пра сённяшні стан беларускай адукацыі можна паслухаць тут:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі