З-за COVID-19 у Маларыце адмянілі большасць мерапрыемстваў Дня горада

29/09/2021 - 15:26

З-за сітуацыі з COVID-19 у Маларыце (Брэсцкая вобласць) адмянілі большасць мерапрыемстваў Дня горада. Як паведамляе раённая газета "Голас часу", такое рашэнне 29 верасня прыняло мясцовае кіраўніцтва. Свята запланаванае на 2 кастрычніка. Усе масавыя мерапрыемствы мусілі прайсці на свежым паветры. Чыноўнікі ж улічылі даныя пра пагаршэнне сітуацыі з захворваннямі COVID-19, адзначае выданне. У выніку ў суботу адбудуцца толькі марафон, сельскагаспадарчы кірмаш, футбольны матч і адкрыццё футбольнай міні-пляцоўкі са штучным пакрыццём.

Жыхароў Маларыты заклікаюць выконваць меры прафілактыкі распаўсюду каранавіруснай інфекцыі — найперш насіць ахоўныя маскі ў грамадскіх месцах, дзе знаходзіцца шмат людзей.

Статыстыку па COVID-19 па раёнах ці хаця б па абласцях у Беларусі не публікуюць. Па афіцыйных даных Мінаховы здароўя, штодня рэгіструецца каля 2 тысяч новых выпадкаў захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі