Адзін з адхіленых кіраўнікоў 72-га АНЦ — падпалкоўнік Вячаслаў Шчарбін (злева). Фота: vsr.mil.by
Паралельна з расследаваннем справы аб смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, якое вядзе Следчы камітэт, працягвае сваю праверку Міністэрства абароны. Ведамства ўжо паведамляла аб звальненні і адхіленні некалькіх службовых асобаў. У прыватнасці, учора звольнены Аляксандр Чарноў, начальнік 3-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў, дзе служыў Коржыч.