За 11 месяцаў “выбарчыя” бутэрброды з каўбасой патаннелі: увосень былі 6100 (62 капейкі), сёння іх можна набыць за 26 капеек і за 42 капейкі.
Блінчыкі з вяндлінай і сырам каштуюць прыкладна гэтак жа: цяпер за два трэба заплаціць 85 капеек, летась адзін каштаваў 3600 (36 капеек), два — 72 капейкі.
Цэны на гарэлку асабліва не змяніліся: летась бутэлька каштавала ад 70 да 90 тысяч, цяпер 100 грамаў прадаюцца за 1,35. То бок за бутэльку трэба аддаць 6 рублёў 75 капеек (67 500).
Пры гэтым інфляцыя за 11 месяцаў склала 13,3%. Як бачым, на "выбарчыя" цэны яна асабліва не ўплывае.