З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

15/05/2017 - 15:56

У панядзелак у Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Прафілактычныя працы на трубаправодах цепласетак павінны былі пачацца з 10 траўня, аднак з-за пахаладання графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння ссунулі на некалькі дзён.

Адключэнне будзе адбывацца паэтапна і расцягнецца да канца жніўня. Стандартны тэрмін адсутнасці гарачай вады ў кватэрах — 14 дзён. Часам прафілактычныя працы завяршаюцца раней, у некаторых выпадках зацягваюцца на больш працяглы тэрмін, пра што асобна паведамляюць жыхарам пэўных дамоў і мікрараёнаў.

Графік адключэнняў гарачай вады ў Мінску на травень і пачатак чэрвеня можна паглядзець на сайце Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі