Чытаць болей: Зачем на Крещение освящают воду, если она в этот день и так святая?
"Вядома, з надвор'ем не пашанцавала, — расказвае Еўрарадыё старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання" Уладзімір Шульган. — Але месцы для акунання абсталяваны, вада цяпер +3 градусы, у лёдзе +2. Толькі на Камсамольскім возеры за паўтара сутак АСВОД гатовы прыняць да 4000 ахвотных акунуцца".
Уладзімір Шульган кажа, што, хоць маржам са стажам анамальная тэмпература і здаецца не вельмі камфортнай, яна на руку тым, хто баіцца холаду: "Старажытная традыцыя: загартоўвайся, калі хочаш быць ваяром. Раю да яе прыслухацца, калі хочаце быць здаровымі".
Па словах Уладзіміра Шульгана, у праваслаўных вернікаў няма традыцыі купацца менавіта ў ледзяной вадзе на Вадохрышча.
"Хіба царква будзе заклікаць акунацца менавіта ў ледзяную ваду? Сёння мы гаворым, што гэта стала грамадзянскай традыцыяй праваслаўных людзей", — кажа ён.
Не лезці ў ледзяную ваду толькі таму, што Вадохрышча, рэкамендуе і айцец Міхаіл.
"Важна — думаць пра сваё здароўе, — кажа святар. — Калі ў чалавека ёсць праблемы з сасудамі, але ён жыве праведна і для яго важна выконваць традыцыі — хай лепш памоліцца і абальецца вадой дома".