З 16 сакавіка Украіна закрывае мяжу з Беларуссю, у тым ліку і для транзіту

14/03/2020 - 09:36
Праверка на ўкраінскай мяжы / Reuters

З 16 сакавіка Украіна закрывае мяжу з Беларуссю. Іншаземцаў і асоб без грамадзянства не будуць прапускаць, у тым ліку і для транзіту. Выезд з Украіны для іншаземцаў і асоб без грамадзянства застаецца без зменаў.

Абмежаванне не закране грамадзян Украіны, якія вяртаюцца дадому. Абмежаванні не закрануць і грузавыя зносіны, паведамляе пасольства Украіны ў Мінску.

"У сувязі з пандэміяй каранавіруса прыём грамадзян у пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спынены да 20 сакавіка 2020 года", — паведаміў прэс-сакратар амбасады Павел Траян.

Улады Украіны вырашылі закрыць мяжу на два тыдні для замежных грамадзян з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса.

На дадзены момант ва Украіне зарэгістравана тры выпадкі каранавіруса і адна смерць ад COVID-19. З 12 сакавіка ў краіне каранцін: зачыняюцца навучальныя ўстановы, абмежаваныя масавыя мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі