Юрый Вяргейчык зняў кандыдатуру на выбары кіраўніка Федэрацыі футбола

12/03/2019 - 08:17

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі футбола Юрый Вяргейчык зняў сваю кандыдатуру на выбары старшыні АБФФ. Як інфармуе прэс-служба АБФФ, Вяргейчык зняўся на карысць другога прэтэндэнта — Уладзіміра Базанава

Такім чынам, Базанаў застаўся адзіным кандыдатам на пасаду старшыні АБФФ. Справаздачна-выбарная канферэнцыя Федэрацыі футбола пройдзе 27 сакавіка.

Тлумачачы сваё рашэнне, Вяргейчык заявіў: "Сустрэўшыся з Уладзімірам Аляксандравічам і абмяняўшыся думкамі наконт далейшага развіцця беларускага футбола, убачылі, што маем у поглядах шмат агульнага. І, што самае важнае, расстаўляем аднолькавыя прыярытэты ў ключавых пытаннях". 

Вяргейчык мяркуе, што больш плёну будзе, калі ён і надалей будзе "факусаваць увагу на спартыўным складніку дзейнасці федэрацыі". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі