Юрый Чыж уклаў у мінскае "Дынама" 65 мільёнаў долараў

14/12/2018 - 17:51

Прадпрымальнік Юрый Чыж за 19 гадоў уклаў у ФК "Дынама-Мінск" каля 65 мільёнаў долараў. Такую суму называюць журналісты ў пятнічным нумары "Прессбола"

Юрый Чыж займаецца мінскім "Дынама" з 1999 года. За гэты час каманда адзін раз выйграла Кубак Беларусі і адзін раз — золата чэмпіянату краіны, а таксама двойчы выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, бліжэйшым часам Чыж прадасць кантрольны пакет акцый клуба. Новы ўладальнік у "Дынама" можа з'явіцца ўжо ў панядзелак, 17 снежня. Магчымымі кандыдатамі на гэтае крэсла ў СМІ называлі расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева, беларускага IT-прадпрымальніка Віктара Пракапеню і былога бізнэс-партнёра Чыжа Уладзіміра Япрынцава.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі