Юрыст штаба Бабарыкі пракаментаваў сюжэт на "Беларусь 1" пра "рэйдарства"

13/07/2020 - 08:35

На тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт, які мае назву "Справа "Белгазпрамбанка": як банкір "ашчаслівіў" малы і сярэдні бізнес. Барацьба з рэйдарам". У ім сцвярджаецца, што бізнесмены, якія пратэрмінавалі крэдыты, узятыя ў "Белгазпрамбанку", засталіся без маёмасці ці бізнесу. Называліся прозвішчы, паказваліся дакументы. Праўда, ужо з'явіліся крытычныя разборы "пацярпелых". А юрыст штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак са здзекам напісаў у Facebook: "Памятаеце, была нечаканая навіна, што ў банку знайшлі грошы? Высветліліся страшныя падрабязнасці: аказваецца, банк зарабляў на адсотках і ставіў пеню за несвоечасовае вяртанне крэдытаў".

Гэта не першы такі сюжэт на беларускіх тэлеканалах пра "Белгазпрамбанк" і Бабарыку. Нядаўна "спецрасследаванне" выходзіла на АНТ.

Віктар Бабарыка, экс-банкір, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты абвінавачваецца ў "адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам", ва "ухіленні ад выплаты падаткаў", у "даванні хабару паўторна або ў асабліва буйным памеры". Яго затрымалі 18 чэрвеня і з таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы прызналі Віктара Бабарыку палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі