Яшчэ ў адной беларускі забяруць алімпійскі медаль

28/07/2016 - 08:30

27 ліпеня Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) апублікавала спіс спартсменаў, ў пробах якіх знайшлі допінг падчас пераправеркі тэстаў, зробленых падчас лонданскай Алімпіяды-2012. Станоўчыя пробы знойдзеныя ў 11 спартсменаў, сярод іх беларуска Ірына Кулеша:

 

Наталля Забалотная (Расія, серабро ў вазе да 75 кг)

Святлана Царукаева (Расія, серабро ў вазе да 63 кг)

Аляксандр Іваноў (Расія, серабро ў вазе да 94 кг)

Андрэй Дземанаў (Расія, 4-е месца ў вазе да 94 кг)

Інтыгам Заіра (Азербайджан, 6-е месца ў вазе да 94 кг)

Рауль Цыкерыдзэ (Грузія, 9-е месца ў вазе да 85 кг)

Сібель Сімсек (Турцыя, 4-е месца ў вазе да 63 кг)

Ірына Кулеша (Беларусь, бронза ў вазе да 75 кг)

Рыпсімэ Хуршудзян (Арменія, бронза ў вазе звыш 75 кг)

Крысціна Ёва (Малдова, бронза ў вазе да 53 кг).

 

Ва ўсіх спартсменаў былі знойдзеныя анабалічныя стэроіды. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі