Яшчэ адзін тунэль з Беларусі выявілі ў Латвіі

21/08/2026 - 10:47

Затрыманыя парушальнікі мяжы / rs.gov.lv

У чацвер, 20 жніўня, латвійскія памежнікі ў Краславе затрымалі 28 чалавек. Яны незаконна трапілі ў Латвію праз падземны тунэль, выкапаны з боку Беларусі.

Падчас уважлівага агляду прылеглай тэрыторыі памежнікі знайшлі падземны ход за 20 метраў ад мяжы. Ён быў замаскаваны пад мохам.

Гэта ўжо другі выпадак, калі ў Латвіі знаходзяць падземны тунэль з Беларусі, якім карыстаюцца парушальнікі мяжы. Пра першы паведамлялася дзесяць дзён таму. Тады латвійскія памежнікі затрымалі 15 чалавек, якія скарысталіся гэтым ходам.

Тунэль з Беларусі / rs.gov.lv
Тунэль з Беларусі / rs.gov.lv
Тунэль з Беларусі / rs.gov.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі