За панядзелак польскія памежнікі зафіксавалі 174 спробы парушэння беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Група мігрантаў паспрабавала прарвацца напярэдадні з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу ў Белавежскім раёне, але была спыненая польскімі сілавікамі, паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны.
Мігранты паводзілі сябе агрэсіўна, іх падтрымлівалі беларускія спецслужбы, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У гэтай спробе прарыву ўдзельнічала 50 чалавек, дадалі ў Памежнай службе Польшчы. Там таксама расказалі, што ўсяго ў панядзелак было зафіксавана 174 спробы парушэння беларуска-польскай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут