Амаль ва ўсіх раёнах Беларусі абмежавалі наведванне лясоў

05/05/2024 - 15:53

У Беларусі амаль усюды забаранілі хадзіць у лес / pixabay.com

Амаль ва ўсіх раёнах Беларусі абмежавана наведванне лясоў з-за рызыкі ўзнікнення пажараў. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Згодна з інтэрактыўнай картай на сайце ведамства, адзіным раёнам, дзе можна наведваць лясы, застаецца Бярэзінскі. Пры гэтым у чатырох раёнах Брэсцкай вобласці (Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Маларыцкім) такое наведванне ўвогуле забаронена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі