Ярмошына: З эфіра знялі выступ кандыдата, які заклікаў да легалізацыі марыхуаны

16/08/2016 - 10:20

З эфіра знялі выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які заклікаў да легалізацыі марыхуаны. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Выступленне Паўла Стэфановіча з Аб'яднанай грамадзянскай партыі мусіў паказаць тэлеканал "Беларусь 3". Аднак яго супрацоўнікі прывезлі яго запісаны выступ на экспертызу ў Цэнтрвыбаркам.

Быццам у АГП няма іншых праблем. У канцы выступу кандыдат дастае праграму "Мільён працоўных месцаў" і адразу становіцца зразумела, дзе партыя будзе знаходзіць працоўныя месцы.

Лідзія Ярмошына

Як паведамляла Еўрарадыё, Павел Стэфановіч балатуецца ў дэпутаты парламента па сталічнай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №98. Яшчэ на першым этапе выбарчай кампаніі ён запомніўся сваім выказваннем на карысць легалізацыі марыхуаны.

Фрыкі на выбарах: хто яны і чым адрозніваюцца ад звыклых кандыдатаў?

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі