Ганна Федаронак / Еўрарадыё
Напярэдадні пачатку галасавання ў Каардынацыйную раду ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра збор сродкаў на пахаванне вядомай беларускай актывісткі, сузаснавальніцы фонду “Прытуляй мяне” Ганны Федаронак. Інфармацыя суправаджалася фота, на якім абвестка пра збор сродкаў была наклеена на слуп з аб’явамі на вуліцы невядомага горада. Звяртаў на сябе ўвагу кранальны зварот: “Яна дапамагала, а ёй дапамагчы не змаглі…” Грошы прапаноўвалася пералічыць на ўказаны рахунак, і ён сапраўды з’яўляецца рахункам фонду, з якім звязана Ганна Федаронак. Адзін нюанс: актывістка, сяброўка спіса “Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»”… жывая! Ні паміраць, ні збіраць сабе на пахаванне не збіраецца.
Хто можа стаяць за з’яўленнем гэтай абвесткі пра збор, і якая яе мэта? Як гэтая правакацыя ўплывае як на палітычную, так і на дабрачынную дзейнасць Ганны, і ці паспеў нехта сапраўды пералічыць грошы на “пахаванне”? Чым сёння жыве шэлтар, якім апякуецца Федаронак, і як гэтай яе дзейнасці дапаможа ўдзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца фонду “Прытуляй мяне” Ганна Федаронак у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут