Якую небяспеку Беларусі нясе змена расійскай канстытуцыі?

30/01/2020 - 07:06

Ад візіту ў Мінск кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Майка Пампеа эксперты не раяць чакаць шмат. Маўляў, ніякага "прарыву" ў адносінах паміж Мінскам і Вашынгтонам гэтым разам не будзе. Тым не менш на фоне палітычнай рэформы, якую распачалі расійскія ўлады і ад якой невядома чаго чакаць, гэты візіт падаецца знакавым.


Што абярэ Аляксандр Лукашэнка, калі яго паставяць перад выбарам: альбо сустрэча з Майкам Пампеа ў Мінску, альбо — з Уладзімірам Пуціным у Сочы? Ці трэба беларусам асцерагацца распачатай у Расіі канстытуцыйнай рэформы? Чаго чакаць на еўрапейскім напрамку знешняй палітыкі Беларусі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар праграмы "Знешняя палітыка Беларусі" Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Дзяніс Мельянцоў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі