Як выглядае начны Мінск з "мухабойкі" на стадыёне "Дынама" (фота)

23/04/2018 - 14:27

У канцы траўня ў Мінску пасля сямі гадоў рэканструкцыі плануюць адкрыць стадыён “Дынама”. Еўрарадыё паглядзела, як выглядае стадыён цяпер, і які від на Мінск адкрываецца з незвычайных асвятляльных мачтаў спартовай арэны, якія ў народзе празвалі “мухабойкамі”.

Так цяпер выглядае стадыён.

Усяго на “Дынама” паставілі чатыры 68-метровыя мачты вагой 120 тон кожная. Від на начны Мінск з вышыні мушынага палёту ўражвае! Добра бачны амаль увесь цэнтр сталіцы. Можна ўбачыць інтэрнаты БДУ на вуліцы Кастрычніцкай і берагі Свіслачы, хмарачос Royal Plaza і праспект Незалежнасці.

Будаўніцтва вядзецца амаль суткамі.

Здаць стадыён плануюць да 31 траўня. Пасля на працягу трох тыдняў арэна будзе працаваць у тэставым рэжыме. 21 чэрвеня, за год да Еўрапейскіх гульняў, “Дынама” адкрыюць афіцыйна.

Будаўнікі працуюць у тры змены.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі