Як прайшоў "Чарнобыльскі шлях" у Варшаве, Вільні, Берліне

26/04/2023 - 18:07
Берлін, 26 красавіка 2023-га / t.me/dw_belarus/

26 красавіка беларусы па ўсім свеце правялі традыцыйныя вулічныя акцыі, прымеркаваныя да ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы. Сёлета на іх з'явіўся новы лозунг — "Не ядзернай зброі ў Беларусі!". У Беларусі правесці падобныя акцыі з-за рэпрэсій немагчыма, таму Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў свету выйсці ў гэты дзень на вуліцы сваіх гарадоў.

Як піша dw.com, у Берліне беларусы скандавалі "Не забывайце Чарнобыль", "Стоп расійскі ядзерны тэрарызм", "Вызваліце Украіну, вызваліце Запарожжа".

У Вільні беларусы трымалі вялікую расцяжку "Не ядзернай зброі ў Беларусі!". На мітынгу, які сабраў сотні людзей, выступіла з прамовай Ціханоўская. У Варшаве ўдзельнікі вулічнай акцыі не толькі выступалі супраць размяшчэння ў нашай краіне расійскай ядзернай зброі, але і патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў.

Вільня / t.me/budzmaby/
Вільня / t.me/pozirkonline/
t.me/radiosvaboda/
Варшава / Белсат
Варшава / reform.by
Берлін / t.me/pozirkonline/
Батумі / t.me/racyja/
Брусель / t.me/volnaja_belarus/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі