Як працадаўца павінен кампенсаваць вам ненармаваны працоўны дзень

15/03/2026 - 15:58

Працаўнік, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

У Мінпрацы расказалі, як працадаўца павінен кампенсаваць вам ненармаваны працоўны дзень, і што хаваецца за гэтымі словамі, унесенымі ў кантракт.

Міф. Калі ў супрацоўніка ненармаваны дзень, працадаўца можа прыцягваць яго да працы звыш графіка кожны дзень без абмежаванняў.

На самой справе гэта не так. Працоўны кодэкс дапускае ненармаваны дзень толькі часам, сістэмных перапрацовак быць не павінна.

Міф. Калі ў вас у кантракце пазначана, што працоўны дзень можа быць ненармаваны, то ніхто не павінен плаціць вам за перапрацоўкі.

І гэта няпраўда. За ненармаваны дзень прадугледжана кампенсацыя ў выглядзе дадатковага адпачынку (звычайна да 7 каляндарных дзён).

Міф. Дастаткова проста ўказаць у працоўным дагаворы "ненармаваны працоўны дзень" — і ўсё законна.

А на самай справе пералік пасад, на якіх супрацоўнікі працуюць больш стандартнай колькасці гадзін, павінен быць замацаваны ў калектыўным дагаворы, а прымаць яго трэба з удзелам прафсаюза.

Міф. Работнік з ненармаваным днём не можа скардзіцца на перапрацоўкі.

Вядома, гэта няпраўда. Калі перапрацоўкі сталі рэгулярнымі, гэта парушэнне Працоўнага кодэкса.

Міф. Працадаўца можа ў любы момант перавесці супрацоўніка на ненармаваны рэжым працы без яго згоды.

Вядома, не. Калі вы дамовіліся з работнікам на нармаваны працоўны дзень, то змяніць гэтую дамоўленасць можна толькі са згоды працаўніка, папярэдзіўшы яго пра гэта пісьмова не пазней за адзін месяц да пачатку перапрацовак. І так, працадаўца павінен растлумачыць прычыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі