Як лукашэнкаўскія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпал супраць беларусаў — эфір

10/08/2026 - 00:20

Леанід Марозаў

Палітычна матываваныя крымінальныя справы, катаванні, “экстрэмісцкія” спісы, пашпартны ўказ — далёка не поўны спіс рэпрэсій, якія выкарыстоўвае лукашэнкаўскі рэжым супраць грамадзян Беларусі. Прычым гэтыя злачынныя рэпрэсіўныя практыкі распаўсюджваюцца не толькі на тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны, — рэпрэсіі набылі транснацыянальны характар. І тут таксама выкарыстоўваецца шмат розных сродкаў: ад анулявання пашпарта да канфіскацыі маёмасці і пераследу сваякоў тых, хто выехаў за мяжу. Ці — пераслед з выкарыстаннем… Інтэрпала.

Якія інструменты для транснацыянальнага пераследу выкарыстоўвае рыжым найчасцей і якія з іх уяўляюць найбольшую пагрозу? Ці праўда, што Інтэрпал працягвае супрацу з лукашэнкаўскімі карнымі органамі, і якія пагрозы гэта нясе беларусам у замежжы? Чаму рэжым Лукашэнкі так заўзята імкнецца ціснуць нават на тых беларусаў, якія пакінулі радзіму, і ці з’яўляецца транснацыянальны пераслед злачынствам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі