Як беларусам абараняцца за мяжой? Эфір

12/08/2026 - 04:35

Міхаіл Кірылюк / Архіў

Беларусаў пераследуюць не толькі ўнутры краіны — ціск рэжыму распаўсюджваецца і на тых, хто жыве за мяжой, у тым ліку людзей з іншым грамадзянствам. На сустрэчы ў МЗС абмяркоўвалі гуманітарныя візы, міжнародную абарону і магчымасці дапамогі беларусам, якія сутыкаюцца з пераследам за мяжой. Тым часам у Каардынацыйнай радзе рыхтуюць прававую камісію, якая павінна дапамагаць беларусам абараняць свае правы.

Чаму беларусам за мяжой усё часцей патрэбная прававая абарона? Як працуе механізм міжнароднай абароны і што можа даць новая прававая камісія КР? Навошта беларусам "гуляць юрысдыкцыямі" і што гэта ўвогуле азначае? І ці сапраўды дэмакратычныя сілы страцілі цікавасць да беларусаў унутры краіны — як нядаўна заявіў Віктар Бабарыка?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Міхаілам Кірылюком.

Эфір пачнецца ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі