"WATCH DOCS Belarus — 2019" — чым сёлета парадуе кінафэст аб правах чалавека?

05/11/2019 - 08:07

Пяты па ліку фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека "WATCH DOCS Belarus — 2019" пройдзе з 5 да 13 снежня. Сёлета ўпершыню на WATCH DOCS праграма беларускага кіно і сустрэчы гледачоў з рэжысёрамі ў фармаце "WATCH DOCS Кava с рэжысёрам".

Чаму толькі на пятым фэсце арганізатары здолелі скласці асобную праграму са стужак беларускіх дакументалістаў? Чаму на прэміі для беларускіх рэжысёраў арганізатары фэсту вымушаныя былі распачынаць асобны збор сродкаў? Якія цікавосткі чакаюць гледачоў падчас "WATCH DOCS Belarus — 2019"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар фэсту "WATCH DOCS Belarus — 2019" Таццяна Гацура-Яворска і каардынатарка спецпадзей фэсту Кацярына Раманчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі