WADA прыпыніла ліцэнзію Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі

23/01/2020 - 06:28

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прыпыніла ліцэнзію Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, паведамляецца на сайце WADA.

Маскоўскай лабараторыі забаранілі выконваць любую працу, звязаную з аналізам пробаў крыві для біялагічных пашпартоў спартоўцаў. Канчатковае рашэнне наконт лабараторыі будзе прынятае пасля дысцыплінарнага разбору.

Разам з тым WADA дазволіла маскоўскай лабараторыі праналізаваць пробы, узятыя да даты прыпынення ліцэнзіі.

Поўную акрэдытацыю маскоўскай лабараторыі WADA адклікала ў 2015 годзе. Аднак у траўні 2016-га ёй дазволілі рабіць аналіз крыві для біялагічных пашпартоў спартоўцаў.

У 2019 годзе маскоўская лабараторыя трапіла ў чарговы допінг-скандал: высветлілася, што частка файлаў, датычных пробаў спартоўцаў, была замененая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі