"Выжылы" стаў лепшым фільмам па версіі BAFTA

15/02/2016 - 06:09

У Лондане ў Каралеўскім тэатры оперы і балету ўвечары 14 лютага прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміі Брытанскай акадэміі кіна-і тэлемастацтва (BAFTA). Прыгодніцкая драма "Выжылы" была названая лепшым фільмам. Прызы атрымалі акцёр Леанарда Дзі Капрыё і рэжысёр Алехандра Гансалес Іньярыту.

26-гадовая Бры Ларсан была ўганараваная прэміяй за галоўную жаночую ролю ў фільме "Пакой". Фота: Reuters
Актрыса Кейт Уінслет атрымала прэмію за жаночую ролю другога плана ў фільме "Сціў Джобс". Фота: Reuters

Прэмію за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Марк Райлэнс за фільм "Шпіёнскі мост".

Лепшым дакументальным фільмам BAFTA прызнала біяграфію спявачкі Эмі Уайнхаўс "Эмі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі