Ратавальнікі дасталі шчанюка, які захрас у металічнай вешалцы (фота)

28/02/2019 - 12:42

27 лютага ў 22:14 мінскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу сабаку ў дом на вуліцы Семянякі, 30. Як удакладняе прэс-служба МНС, жывёла захрасла ў металічнай вешалцы.

Двухмесячны шчанюк джэк-расел-тэр'ера падчас гульні захрас паміж металічных прутоў каванай вешалкі і не мог самастойна выбрацца. 

Ратавальнікі адрэзалі захраслыя фрагменты вешалкі, зафіксавалі іх і акуратна дасталі з цела шчанюка. Потым сабаку адвезлі ў ветлякарню.

Дарэчы, з ветклінікі паведамляюць, што сабака жывы і з ім усё ў парадку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі