Выкінутых з распаўсюду часопісаў за два дні прадалі больш, чым звычайна за месяц

07/03/2021 - 11:30

Дзяржаўнае прадпрыемства "Белсаюздрук" выкінула з распаўсюду часопісы "Наша гісторыя", "Асцярожна: дзеці!" і "Дуду". "Белсаюздрук" у аднабаковым парадку разарваў кантракт.

Выдаўцы прапанавалі чытачам купляць часопіс у рэдакцыі і пісаць звароты да ўладаў з просьбай вярнуць у кіёскі беларускамоўныя часопісы.

І за два дні здолелі прадаць больш часопісаў, чым звычайна за месяц. "У касавым апараце скончыўся запас стужкі, тры разы пазычалі ў суседніх крамах, — піша рэдактар часопісаў Андрэй Дынько. — Гэта было прыгожа, столькі салідарнасці ў нашым народзе цяпер. У выніку, насуперак тым, каго Янка Купала называў "ворагамі беларушчыны", у часопісаў з'явяцца новыя чытачы, якія раней і не ведалі пра іх".

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі