Вясна / Еўрарадыё
У суботу, 14 сакавіка, у Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць 9-15 градусаў цяпла, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 17 градусаў вышэй за нуль.
У нядзелю, 15 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе -2...+5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад 9 градусаў цяпла па ўсходзе да +17 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут