Выхады з чатырох станцый мінскага метро закрываюць на рамонт

18/03/2019 - 08:27

Выхады з чатырох станцый мінскага метро закрываюць цалкам ці часткова на рамонт, інфармуе прэс-служба метрапалітэна. З 18 сакавіка будуць праводзіць рамонтныя працы абліцоўвання сцен, прыступак, парапетаў, запрашальных пляцовак выхадаў станцый "Акадэмія Навук", "Парк Чалюскінцаў", "Аўтазаводская" і "Першамайская".

Станцыя "Акадэмія Навук": выхад № 4-1 (выхад да Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 81) і на вуліцу Сурганава), закрыццё выхаду частковае, яно працягнецца з 19 сакавіка па 19 красавіка.

metropoliten.by

Станцыя "Парк Чалюскінцаў": выхад № 3-1 (выхад да парку Чалюскінцаў на пр-т Незалежнасці ў бок цэнтра сталіцы), закрыццё выхаду будзе поўным, яно працягнецца з 18 сакавіка па 19 красавіка.

metropoliten.by

Станцыя "Аўтазаводская": выхад № 4-1 (выхад на Партызанскі пр-т да дома №104), закрыццё выхаду будзе поўнае, яно працягнецца з 18 па 29 сакавіка.

metropoliten.by

Станцыя "Першамайская": выхад № 1-1 (выхад да ракі Свіслач), закрыццё выхаду будзе поўнае, яно працягнецца з 18 па 26 сакавіка.

metropoliten.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі