Выбары прэзідэнта РФ пройдуць 18 сакавіка. Такую дату афіцыйна прызначыў сёння на пленарным пасяджэнні Савет Федэрацыі, перадаюць расійскія СМІ.
Напярэдадні сакратар расійскага Цэнтрвыбаркама Мая Грышына заявіла, што ў выбарчай гонцы могуць прыняць удзел 13-15 кандыдатаў.
Пра жаданне выставіць свае кандыдатуры на выбары паведамілі ўжо цяперашні кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін, кіраўнік ЛПДР Уладзімір Жырыноўскі, палітык Аляксей Навальны, тэлевядоўца Ксенія Сабчак, палітык Рыгор Яўлінскі, тэлевядоўца Кацярына Гардон і бізнесовец Сяргей Палонскі.