Навальніцы і моцныя дажджы. Надвор’е ў Беларусі 12 ліпеня

11/07/2026 - 17:26

Надвор'е ў Беларусі  / Еўрарадыё

Моцныя дажджы з навальніцамі і ветрам працягнуцца ў Беларусі 12 ліпеня.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У начныя гадзіны месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы месцамі па паўночным усходзе Беларусі.

Верагодны туман. Вецер паўночна-заходні, а пры навальніцах парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў, а ўдзень — ад +18 до +24 градусаў. Па паўночнай частцы паветра прагрэецца да +26 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі