Гашыш
Беларуская мытня канфіскавала каля 2 кг гашышу, дастаўленага з Польшчы. Груз быў схаваны ў каробцы пераключэння перадач.
Затрыманыя растлумачылі, што атрымалі каробку ад невядомай асобы ў Польшчы з просьбай перадаць тавар для "асабістага карыстання" чалавеку з Мінска. Пра тое, што ўнутры знаходзіцца гашыш, яны нібыта не ведалі.
Атрымальнікамі грузу з’яўляюцца двое непаўналетніх.
У дачыненні да аднаго з перавозчыкаў заведзена крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут