Выбары-2020: гульня ў адны вароты ці баі без правіл?

06/07/2020 - 10:46

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2020 года пачалася з затрыманняў прэтэндэнтаў у прэзідэнты, сяброў іх ініцыятыўных груп, пераследу блогераў і адмінаў тэлеграм-каналаў. А працягнулася фантастычнымі метамарфозамі з сабранымі за вылучэнне асобных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты подпісамі: у кагосьці яны масава знікалі і бракаваліся, у іншых — аднекуль з’яўляліся...


Як тлумачыцца сітуацыя з забракоўкай вялізнай колькасці сабраных подпісаў за вылучэнне відавочных фаварытаў гонкі? Ці магчыма супрацьстаяць такім адбракоўкам? Ці ёсць правілы ў беларускай гульні пад назвай “прэзідэнцкія выбары” і ці магчыма выйграць, гуляючы па іх?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае партнёр-кіраўнік Digital Finger палітычны кансультант Аляксандр Калтуноў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі