Вярхоўную Раду прапануюць перайменаваць у ДУПу — петыцыя

18/07/2016 - 16:52

Прапанова аб перайменаванні Вярхоўнай Рады ў Дзяржаўную Украінскі Парламенцкую Асамблею (ДУПА) зарэгістраваная ў раздзеле электронных петыцыяў на сайце прэзідэнта.

Аўтары петыцыі тлумачаць, што “ў мэтах выканання Закона Украіны № 317-VIII, а таксама кіруючыся тым фактам, што назва “Вярхоўная Рада” з’яўляецца ідэнтычнай з назвай вышэйшага органа дзяржаўнай улады часоў СССР, просім Вас перайменаваць Вярхоўную Раду ў Дзяржаўную Украінскі Парламенцкую Асамблею. Такая назва агульнапрынятая ў Еўропе, і мусіць падкрэсліць еўрапейскую ідэнтычнасць сучаснай Украіны і вектар яе цывілізацыйнага выбару”.

Па стане на 18 ліпеня, яе падпісалі 46 асобаў з 25 тысяч. Да канца збору подпісаў застаецца 89 дзён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі