Вярхоўная рада прызнала вайну Расіі супраць Украіны генацыдам

14/04/2022 - 18:36

14 красавіка Вярхоўная рада прызнала вайну Расіі супраць Украіны генацыдам украінскага народа. Мяркуецца, што пастанова пакладзе пачатак міжнародна-прававой ацэнцы злачынстваў РФ і расійскай арміі на ўкраінскай зямлі. На палітычным узроўні заходнія лідары (той жа прэзідэнт ЗША Джо Байдэн) ужо назвалі гэтыя злачынствы генацыдам.

Украінскі парламент заклікае міжнародную супольнасць асудзіць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюць ва Украіне расіяне.

Вынікі галасавання / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі