У Бабруйску ратавальнікі працягваюць змагацца з вялікім пажарам на месцы былога сметніка. У ліквідацыі агню ўдзельнічаюць 20 машын і 93 чалавеку, у тым ліку 10 машын і 78 работнікаў МНС, перадае БЕЛТА.
Па стане на 6-ю гадзіну раніцы 7 верасня плошча пажару складала 13 га. Гэта на 1 га менш, чым учора.
З-за пажару ў Бабруйску вісіць смог, усталявалася малая бачнасць.
Фота: svaboda.org