У кавярні ў цэнтры Гродна 18 студзеня наведвальнікі заўважылі вялікага пацука. Грызун бегаў пад столікамі. Блогерка Настасся Яроцкая зняла жывёлу на відэа і выклала ў Instagram. Яе пост атрымаў ужо больш за сотню каментароў.
У каментары hrodna.life намеснік дырэктара кавярні Віталь Кашлей зазначыў, што для іх пацук у зале стаў поўнай нечаканасцю. Сітуацыю ён назаў вельмі непрыемнай.
Кашлей спаслаўся на тое, што сутарэнне ўстановы знаходзіцца ў вельмі старой пабудове: "Побач каналізацыя, якой каля 100 гадоў. Спецыялісты ў нас апрацоўваюць установу штомесяц і пры гэтым у нас заўсёды прыходзіць санстанцыя, незалежна ад сітуацыі. Ёсць графік з усімі подпісамі, і можам смела сказаць, ніколі гэтыя моманты не выпускаюцца. Сёння мы аператыўна выклікалі спецыялістаў".