Вялікабрытанія аб'явіла персонамі нон-грата двух беларускіх дыпламатаў. Такім чынам, Лондан люстэркава адрэагаваў на "неабгрунтаваную" высылку ўладамі Беларусі двух супрацоўнікаў амбасады ў Мінску. Перад гэтым у МЗС Вялікабрытаніі выклікаўся беларускі амбасадар Максім Ермаловіч. Там яму заявілі, што "адзіны шлях наперад — правядзенне новых выбараў і прыцягненне да адказнасці вінаватых у гвалце ў дачыненні да дэманстрантаў".
"Вялікабрытанія не будзе запалоханая спробамі рэжыму Лукашэнкі перашкодзіць нам гаварыць пра фальсіфікацыі на выбарах і пра подлы гвалт супраць беларускага народа, — напісаў у Twitter міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб. — Сёння мы выслалі двух беларускіх дыпламатаў у адказ на неабгрунтаваную высылку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.