Вулічныя відэакамеры аддадуць пад кантроль "Белтэлекаму"

17/08/2021 - 13:07

Аператарам, адказным за сістэму відэаназірання за жыхарамі Беларусі, улады плануюць зрабіць "Белтэлекам". Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Дзяржаўнае прадпрыемства заменіць прыватную кампанію "24х7 Паноптес" — "дачку" IT-гіганта Synesis, які распрацоўвае софт для беларускага "Вялікага Брата". 

Улады не задаволеныя тым, як працуе сістэма. На думку МУС, да яе падключана вельмі мала камер (за беларусамі падглядаюць толькі ў Мінску, Мінскай обласці і ў віцебскім амфітэатры). Яшчэ адна прэтэнзія: сістэма недастаткова "разумная".

"Пачынаючы з 2017 года мы адзначаем вельмі нізкі ўзровень, тэмпы развіцця сістэмы, а таксама яе функцыянал. Правёўшы аналіз, мы вызначылі канкрэтныя прычыны такога неналежнага становішча спраў і ў новым праекце ўказа, які вынеслі на разгляд кіраўніка дзяржавы, прапанавалі новую канцэпцыю развіцця сістэмы", — заявіў Казакевіч.

Жаданне замяніць аператара сістэмы відэаназірання можа быць звязанае і з тым, што кампанія Synesis трапіла пад санкцыі Еўрасаюза. Кампанія аспрэчвае гэтае рашэнне ў судзе. У прыватнасці, Synesis збіраецца даказаць, што не атрымлівае выгад, звязаных з падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі