Вольгу Кавалькову перавялі ў ізалятар на Акрэсціна

24/08/2020 - 19:03
Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову перавялі ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Такая інфармацыя з'явілася на яе старонцы ў Фэйсбуку. 

Нагадаем, 24 жніўня каля МТЗ супрацоўнікі АМАПу затрымалі двух членаў Каардынацыйнай рады — Вольгу Кавалькову і лідара страйкавага камітэта МТЗ Сяргея Дылеўскага.

"Сяргей Дылеўскі заўважаны ў транспарце не быў, яго перавод пакуль не пацверджаны", — напісана на старонцы Кавальковай у Фэйсбуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі