Вокладкі еўрапейскіх выданняў з фота пажару сабора ў Парыжы

16/04/2019 - 09:32

Практычна ўсе еўрапейскія газеты і часопісы ў аўторак выйшлі з фота пажару ў Парыжы. Там гарэў знакаміты сабор Парыжскай Божай Маці. Абваліліся шпіль і дах храма, аднак асноўныя канструкцыі ўдалося выратаваць. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў аднавіць сабор.

Сярод загалоўкаў выданняў ёсць і такія — "Полымя і слёзы", "Сэрца ў попеле", "Маці Божая слёз", "Неймавернае".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі