Буксір "Васілій Бех"
Ваенна-марскія сілы Украіны трапілі ў расійскі буксір "Васілій Бех" з ЗРК "Тор" на борце. Удар быў нанесены, калі буксір вёз на востраў Змяіны боепрыпасы, зброю і асабісты склад, гаворыцца ў паведамленні ВМС Украіны.
У твітары і тэлеграме з'явілася відэа, на якім, як сцвярджаецца, у расійскі буксір двойчы трапляюць ракеты.
Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка пацвердзіў паведамленні пра паспяховую ракетную атаку на расійскі карабель.
"Перадавайце прывітанні камандзе крэйсера "Масква", — напісаў Марчанка ў сваім тэлеграм-канале.
Буксір "Васілій Бех" быў пабудаваны на Астраханскім суднарамонтным заводзе. Яго магутнасць складае 1605 тон. У склад Чарнаморскага флоту Расіі уключаны ў 2017 годзе.
Нагадаем, у красавіку ўкраінскія вайскоўцы паразілі флагманскі карабель расійскага флоту — крэйсер "Масква".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут