Візіт Лукашэнкі ва Узбекістан завяршыўся

24/06/2016 - 13:54

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі вылецеў з міжнароднага аэрапорта Ташкент. Такім чынам, візіт беларускага кіраўніка ва Узбекістан завяршыўся, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі ў Ташкенце прымаў удзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Беларусь упершыню прымала ўдзел у саміце ШАС на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.

Падчас свайго выступу Лукашэнка паведаміў, што наша краіна не збіраецца сядзець на "лаўцы запасных" у арганізацыі. Беларусь хоча актыўна ўдзельнічаць у працы арганізацыі па ўсіх напрамках, якія маюць узаемную цікавасць. Адным з магістральных напрамкаў узаемадзеяння ў рамках ШАС Лукашэнка назваў эканамічную кааперацыю. Таксама ён ззаявіў, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва павінна супрацоўнічаць з Еўразійскім эканамічным саюзам.

Паведамляецца таксама, што беларускі кіраўнік правёў у Ташкенце двухбаковыя перамовы са старшынёй КНР і прэм'ер-міністрам Індыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі