Польскі сцяг, ілюстрацыйнае фота
Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі з 19 снежня часова спыняюць прыём візавых заяваў. Перапынак працягнецца да 6 студзеня 2026 года. Ён тлумачыцца навагоднімі святамі.
Як паведамляецца на сайце аператара — кампаніі VFS Global, у азначаны перыяд візавыя цэнтры будуць адкрытыя ў працоўныя дні толькі для кансультацый і выдачы пашпартоў.
Выдача пашпартоў будзе ажыццяўляцца з 11:00 да 13:00 ва ўсіх цэнтрах VFS Global у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут