Віляйчан, якія гулялі па вуліцы голымі, аштрафавалі

07/04/2017 - 06:51

Двое маладых віляйчан, якія аголенымі гулялі ўначы па родным горадзе, пазбеглі крымінальнай адказнасці. Як піша "Рэгіянальная газета", іх абвінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні — дробным хуліганстве. 

Маладых людзей аштрафавалі на 69 рублёў кожнага (3 базавыя велічыні). Яны прызналі сваю віну і ўжо заплацілі штраф, паведаміла намесніца начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Здарэнне адбылося ўначы 4 сакавіка. У Вілейцы міліцыя затрымала двух аголеных хлопцаў. Выявілася, што яны былі нецвярозыя і гулялі з дзяўчатамі па вуліцах. Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі