Вікторыя Азаранка: Заўсёды з любоўю да Серэны Уільямс

04/02/2017 - 12:56

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер аднаўляе спартовую форму пасля нараджэння сына, сустрэлася са сваёй даўняй саперніцай Серэнай Уільямс, пераможцай сёлетняга Australian Open.

Дзве тытулаваныя тэнісісткі паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы і сфатаграфаваліся разам на памяць.

“Заўсёды люблю нашыя сустрэчы на корце і па-за яго межамі! Заўсёды з любоўю да Серэны Уільямс”, — напісала Азаранка ў сваім Твітэры.

Раней беларуская спартсменка заяўляла, што разлічвае прыняць удзел у сёлетнім US Open.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі